Галерэя Шчамялёва: "Бясконцыя вакацыі" Джыма Джармуша

30 Янв 2010, 16:00

Амэрыканскае незалежнае кінА.

Мая гісторыя пра тое, як я перабраўся адтуль сюды... Ці, дакладней, адсюль сюды...
Алойшыс Крыстафер Паркер

Чарльз Паркер - знакаміты амэрыканскі джазмэн. Менавіта ён зьяўляецца пачынальнікам новай хвалі джаз-музыкі - "bebop", а ягоны ўплыў на творчасьць нашчадкаў можна параўнаць хіба толькі з уплывам знакамітага Луі Армстранг'а. Няпросты шлях да прызнаньня ягонай рэвалюцыйна-новай музыкі, слава, зайздрасьці, алкаголь, наркотыкі і, як вынік, сьмерць у 35 год... Але фільм Джыма Джармуша не пра гэта.

Галоўны герой дэбютнага фільму Дж. Джармуша "Permanent Vacation" ("Бясконцыя вакацыі", 1980 г.) - Алі Паркер, звычайны юнак з Манхэтану, для якога кароль бібопу, ягоны цёзка па прозьвішчу, - кумір і ідал. Алі спрабуе жыць хутка й не баіцца памерці маладым. Але апошнім часам ягонае жыцьцё стала надта сумным. І Алі вырашае пакінуць Нью Ёрк, каб знайсьці свой новы "Бабілён". Два дні мы правядзем побач з галоўным героем, які пакажа нам свой Нью Ёрк: горад мітусьні і бруду, вар'ятаў і фрыкаў.

"Permanent Vacation" - гэта нетаропкая філязафічная споведзь юнака, які не жадае жыць як усе. Ён не падобны на жыхароў гэтага гораду. Алі - асаблівы тып турысту, вакацыі якога не канчаюцца.

Паказ вядзецца на мове арыгіналу (ангельская) з расейскімі субтытрамі.

У нас разуваюцца ды глядзяць кіно сідзячы на падлозе.

Дзень і час: 30 студзеня, 16:00
Месца: галерэя Шчамялёва, Ракасоўскага 49
Тэлефон: +37529 6692086
Уваход вольны, але прыйдзецца набыць квіток у галерэю.