Абмеркаванне фільма "Вырай" каманды сюррэалістаў Адукацыйнага КінаКааператыва

Vyrai from kinakooperatyw on Vimeo.

 

Vyrai is Eastern Europe antiUtopia short film. This reel was maden by self-educational cine-cooperative, in Belarus. Filming was located in real bomb shelter. The latter was break opened by diggers specially. Film budget 30$. Cam Canon XH A1.
Вырай - фильм про Беларусь и для беларусов. Жанр - антиутопия. Снят минским кинокооперативом. Съемки происходили в настоящем бомбоубежище. Бюджет фильма 30$. Камера Canon XH A1.

пра "Вырай"

_Till_'s picture

Вырашыла напісаць невялічкую рэцэнзію, бо па-першае - усе пра фільм нешта маўчаць, а па-другое - хоць я і не магу ўдзельнічаць ў кааператыве, сваю лепту ўнесьці ўсёж такі хочацца.

Самае галоўнае – гэта сам факт працягу існаваньня кааператыва. А тое, што кааператыў яшчэ і вырабляе нейкі “прадукт” – радуе мяне ўдвая. Кожны хто хоць раз спрабаваў здымаць свой DIY ведае наколькі цяжка арганізоўваць людзей для здымак ды колькі моцы гэта забірае. І што ня можа мяне не захапляць – гэта тое, што некаторыя людзі згаджаюцца пайсьці на эта двойчы))).

Ідэя фільма выдатная, ідэя якая доўга, не адзін год ужо, лётае у паветры то там, то тут. Ідэя якую ніяк ніхто не рэалізуе. Першае што здымуць нашыя нашчадкі, калі сітуацыя ў краіне зьменіцца - гэта антыутопія, якая будзе надта нагадваць нашу беларускую сучаснасьць.

Сюжэт класічна-антыутапічны, з дзіўным для беларускага DIY-я хэпі-эндам. Сюжэт ёсьць і гэта ня можа не радаваць.

Сюжэт кіношны, а вось форма яшчэ не кіношная. Тэлевізійная, магчыма... Хаця для тэлебачання трэба нешта больш раскладзенае па палачках. З іншага боку, хто ж пакажа такое па беларускаму (Хе-хех-хе) тэлебачанню)).

Я назвала бы гэта відэафільмам, маючы на ўвазе не столькі фізічны носьбіт (відэакасэту), колькі саму форму фільма. Відэа - гэта тое што робіць аматар, калі бярэцца за камеру. Відэа робіцца інтуітыўна, яно ігнаруе векавы кінавопыт і жыве па сваіх законах. Кінамантаж, па меркаваньню Таркоўскага - гэта праца з часам. Кіно стварае лагічную часовую прастору, яно мае свой рытм, сваю дынаміку. Відэа жа гуляе з часам як яму падабаецца.
Часцей за ўсё гэта адбываецца так:
Вось здымаецца відэа – усе максымальна падрыхтаваныя, выстаўлены свет, апаратура ў парадку, дэкарацыі па-майстэрску раскладзены, акторы адрэпетавалі, калі зусім пашэнсціць нават прадуман гук. Дубль, дубль, дубль. Усё ішло як па маслу. Але на мантажным стале ўсе гэта не стасуецца паміжсобку. Адзін кадр быў зняты, пасля масавага прыступу сьмеху, другі пасьля спрэчкі з рэжысерам, трэці на прыканцы здымак, калі ўсе вельмі стаміліся. Пад чыс здымак ніхто не ўзгадваў пра тэмпа-рытм ўсей карціны. У выніку мы маем эпізод, які развальваецца. Добра, калі так адбылося выпаткова. Іншая справа, калі да таго ж час крамсалі, перакручвалі ды расцягвалі як жвачку.
Расцягвалі… Рапід выдатная штука. Выдатная, калі ён да месца і калі камера яго дазваляе. Рапід моказвае прыгажосьць рухаў, эфект “пад рапід” паказвае недасканаласьць абсталяваньня. Тым больш рапід надта дакучлівы сам па сабе. Гэта вельмі моцны сродак засяродўзіць увагу ці ўзмацніць саспіенс. Напрыклад, стакан, які марудна падае ўвесь фільм Тома Тыквера “Because». Часам хочацца проста кінуць нечым ў экран ад напружаньня.. Але што цікавага было б ў фільме без гэтага стакану? Карацей як з песні слоў не выкінеш, так і стакан Тыквера выкінуць нельга. А вось “Вырай”, на маю думку, без вялікай колькасьці замаруджваньняў толькі б выйграў. Асабліва б’е па вачох яго непаслядоўнасьць: нармальны зум паміж замаруджанымі кадрамі, як ў сцэне ля Бібліятэкі (дарэчы, Аляксандр бы быў не Аляксандрам, калі б не зняў Бібліятэку), ды сумяшчэньне марудных кадраў з дужа актыўнымі (веласыпедыст круціць педалі ўсе хутчэй, а закаваны хлопец цягнецца да дзяўчыны замаруджана). Атрымліваюцца моцныя скокі, якія выкідваюць гледача з прасторы фільму. Тыя ж скокі ёсьць і ў колерах (але хто з нас увогуле валодае колеракарэкцыяй?) і ў музыцы.

Праглядаючы фільм, я падумаал, што у ва усіх нас аматараў ёсьць агульная праблема. Аматар паўтарае нейкія фішкі з прагледжаных ім фільмаў так жа бяздумна, як паўтарае фразы турыст, які ня ведае мовы краіны, ў якую ён прыехаў.
Першае пытаньне, якое павінна з’яўляцца ў галаве аўтараў аматарскага фільму – “Чаму мы робім так а не інакш?”. Пасля трэба пытаць сябе: “Як гэта паказаць прасцей і больш зразумела? Як перадаць той жа сэнс без выкарыстаньня штампаў? Як абысьціся без дарагога абсталяваньня, але атрымаць прыгожую карцінку? Як выкруціць эпізод праз дэталі, калі актор не надта добра грае?”
Наша самая вялікая праблема – гэта нават не недахоп часу і сродкаў, галоўная праблема – гэта тое што мы ня ведаем мовы, на якой бярэмся размаўляць. Кінамова – гэта не безвыходныя рамкі, гэта хутчэй ключ, які дазваляе варушыць нешта ў сэрцы глядача. Неяк глупа мучыцца з адмычкаю, калі ў кішэне ёсьць ключы, тым больш што над дасканаласьцю гэтых ключэй працавалі больш за сто год.
Канешне, не ўсе адразу. Мы ўсе спачатку пачынаем з “АГУ”, а толькі пасля пішам вершы.

Яшчэ цікава што ж за кіно атрымліваецца ў кааператыве. Цэта не “цэхавая вытворчасьць”, як на кінастудыях, але гэта і не аўтарскае кіно, бо прынцып дэмакратычнасьці не дае нікому быць адзіным аўтарам.. Гэта ставіць фільмы кааператыву паводдаль ад асноўных плыняў.
Калектыўнае кіно, ці магчыма яно? Можа гэта міф, а можа наадварот, у краіне раз’ядных і дэпрэсыўных, гэта адзіная магчымасьць нешта зняць. Не ведаю, не ведаю…
Пакуль што гэта месцамі амаль кіно, а месцамі толькі DIY. Будзем спадзявацца, што ўдзельнікі кааператыву працягнуць свае навучаньне і будуць радаваць нас новымі фіьльмамі.

Прашу не крыўдаваць на мяне, калі месцамі я была занадта рэзкаю. Я цалкам разумею, што крытыкаваць збоку значна лягчэй чым здымаць. Таму я і збоку, таму і крытыкую))

Удачы вам, сябры!)

PS: Крысціна афігенна. Трыо з баянам, з вас трэба абавязкова рабіць плакат з надпісам: “За сапраўдную Беларусь”))

Выпраўляць памылкі дазваляецца)

адказ для аляксандры :)

nott's picture

мне часам здаецца, што я не так разумею ідэю кінакааператыва. вынікам працы кінакааператыва я б назваў не фільм, а вопыт. фільм - проста каталізатар. таму галоўнае - гэта рэфлексія. далей маніфест: мы не ствараем прадукт, мы ствараем сябе.

наконт якасці "Вырая": мне фільм не спадабаўся (дарэчы, дзякуючы твайму тэксту я змог дасканалей зразумець, што канкрэтна мне не спадабалася :) ), але "Вырай" - гэта, безумоўна, крок наперад. дакладней, гэта добрая глеба для рэфлексіі, сама рэфлексія будзе крокам наперад.

гэта толькі частка думак, якія я надумаў, калі не мантаваў наш фільм :)

Ответ режиссёра "Вырая"

iskander's picture

Вырай - DIY (самодельный, home-video) фильм. Фильмы, сделанные дилетантами по сути и есть сплошной минус, если смотреть на них с высоты опыта мирового кинематографа. Критика таких фильмов - борьба с ветряными мельницами. Есть смысл находить в них какое-то положительное, самобытное зерно, чтобы оно потом, на почве системных знаний и приобретенного опыта дало урожай.
Вырай - учебный фильм, но не только. В этом ролике сделана попытка отразить нашу действительность недвузначными символами. В фильме выражен протест против этой действительности, против унижающей системы, которая заставляет производить и пожирать галлюциногены. Многое в фильме появилось, как нам казалось, случайно. Но сейчас я понимаю, что это было закономерно здесь у нас, в Беларуси. Это грустные, понурые колхозные лошади: неухоженные, со шрамами, выбитыми зубами, но ... прекрасные и сохранившие достоинство. Плот, покрытый красной тканью, из под которой оказалась видна зеленая бочка с белой полосой и красными буквами на ней "КАСТРОЛ" также не был задуман изначально. Многие символы даже я заметил только при монтаже. В наше дело вмешивалась мистика и высшие небесные силы. Взлом бомбоубежища, провоцирующие съемки в публичных местах в стране, где власть открыто похищает людей, было риском. Еще не известно, как отразится участие в фильме на судьбе их создателей... Ну согласитесь глупо читать "Ліст з пад шыбініцы" и потом рассуждать: понравилось-не понравилось. Съемки фильма можно назвать хэппенингом, который продолжался почти три месяца и нашел логическое завершение премьерой, описание которой я выложил ранее.
Нужно сказать о "Вырае" и как об учебном фильме. Да, мы пытались прыгнуть выше головы, но не прыгнули. В лучшем случае это телевизионная постановка, не выше. Здесь нет каких-то главных недостатков, здесь их комплекс: одно цепляется за другое. Идея оказалось штангой, которую не удалось выжать. Главный вопрос: что делать дальше? Сможем ли мы снимать художественное кино? Не стоит питать иллюзий, в ближайшее время - нет. Всё ли безнадежно? Однозначно нет. Но нужно быть готовым к тому, что вино из плодов наших дел выпьем уже не мы.

по поводу...

Я абсолютно "ЗА" все надостатки, касающиеся ФОРМЫ. Что я могу тут сказать? Нам бы, Саша, твой опыт работы с монтажом... А то что же? Слепые учат слепых? Пришло много новых ребят, которые варятся в своем котле. Это такая большая проблема (или задача), что даже сложно выразить.
По поводу "дарэчы, Аляксандр бы быў не Аляксандрам, калі б не зняў Бібліятэку" - это не так! Считается плохим тоном показывать хорошо известные места в фильме, но нашим объектом был плот, а не библиотека... Так же, как и лошади пришли невесть откуда. Все сплелось нивидимыми нитями, даже конец, мне кажется, был предопределен не нами.
А еще тут все говорят "не понравилось" и "о минусах". Я скажу о плюсах.
1) Это была исключительно командная работа. Сложился крепкий и дружный коллектив, который с полуслова понимал друг друга. Я лично для себя усвоила новые понятия в искусстве, мы даже задумывали перфоманс... Это был не показ фильма, а действо. (Жаль, что многие не пришли из тех, кого мы рассчитывали там увидеть).
2) Именно в этот период появилась идея о киновкусе, которая плавно вытекла в кинолакмусовый опрос. Сейчас идет активный обмен фильмами-эталонами. Это брожение, если не закиснет, то выльется неплохим настоем... ))
3) Мы заарканили даже старшее поколение!
4) Мы привлекли новых людей, познакомились с театром. Местами актеры очень даже ничего (но приз за лучшу роль, конечно, принадлежит лошади!).
5) Фильм и съемки трансформировались в одну большую длинную идею. Это хорошо, что она вышла на свет.
А еще у меня такое ощущение, что не мы снимали фильм, а он снимал нас!

з прысутнай мне

ludMILKA's picture

з прысутнай мне затарможанасцю вырашыла паўдзельнічаць у размове.
як удзельнік здымак хачу сказаць ДЗЯКУЙ за рэцэнзію. нам гэта патрэбна. нам патрэбна абмеркаванне і крытыка.
я згодна наконт рапіда і цалкам нашых адносін да часу. думаю, трэба проста ўсе вельмі чотка прадумваць, садзіцца з гадзіннікам і ўяўляць, колькі будзе доўжыцца кожная сцэна.
і гэта безумоўна відэа а не кіно. бо мы нібі хацелі вар'яцтваў, але недацягнулі з імі, карацей, кожны нешта хацеў, мэты былі розныя, але Саша як рэжысёр усіх трымаў і зрабіў фільм. Думаю, ён атрымаўся даволі цэльны. І ў гэтым яго плюс.
Наконт дэмакратычнасці здымак аюсалютна згодна. Гэта нагадвае "ліберум вета". аўтарскае кіно не існуе па дэмакратычных прынцыпах. там есць сцэнарыст і аператар і актор і мастак, але яны ўсе слухаюць рэжысера. пад канец у нас сфарміравалася патрэбная іерархія. але ўсе роўна кожны ўяўляў сабе штосьці сваё.

думаю, не варта чакаць шэдэўраў. для кожнага з нас кіно нешта важыць, але калі паглядзець рэальна, ці згодны хто кінуць свае асноўныя заняткі зараз жа дзеля таго, каб вучыцца кінамастацтву? гэта не правакацыя:) пакуль мы не прафессіяналы, у нас зразумела не будзе прафессійнага кіно, а будзе ўсе той жа DIY. Сыходзячы з гэтага, давайце будзем больш нежна ставіцца да таго, што робім і больш нежна крытыкаваць, бо як чалавек, які кожны дзень атрымлівае па галаве ад выкладчыкаў за тврчасць, скажу, што гэта не вельмі прыемна. гэта ня значыць, што трэба пець дыфірамбы і маўчаць пра хібы. проста разбавім канструктыўнасць сяброўскім падбадзерваннем:)
яшчэ раз дзякуй! усе па тэме і ў кропку! усім добрага дня!