Кінавечарына-прэзентацыя “Kinaklub.org кажа сваё слова...!”
ПРЭС-РЭЛІЗ
правядзення кінавечарыны-прэзентацыі
“Kinaklub.org кажа сваё слова...!”
15 красавіка 2009 года г. Мінск
УВАГА! Пачатак вечарыны а 19 00!
20 красавіка 2009 года у 19-00 у залі Дома кіно (г. Мінск, вул. Талбухіна, 18) маладыя і таленавітыя аматары кінематаграфіі прэзэнтуюць для шырокай публікі свае ўласныя фільмы, якія здымаліся па іх ініцыятыве і ўласнымі сродкамі цягам апошніх год.
Мерапрыемства прымеркавана да пачатку новага супольнага праекта рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз кінематаграфістаў” і маладзёвай ініцыятывы “Kinaklub.org” – стварэнне Беларускага маладзёвага цэнтра кінематаграфіі (БМЦК), які будзе наікраваны непасрэдна на:
1. Выяўленне, культываванне і развіццё інавацыйных формаў кінатворчасці і кінамастацтва ў Беларусі.
2. Стварэнне тэхнічнай базы для рэалізацыі кіна-, відэапраектаў прапанаваных арганізацыямі, творчымі групамі і асобнымі фізічнымі асобамі ў межах дзейнасці БМЦК.
3. Садзеянне падтрымцы і развіццю прадзюсарскай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь шляхам стварэння ўласнага прадзюсарскага цэнтра.
4. Выданне сучаснага часопіса пра кінематаграфію Беларусі, краін СНД і Цэнтральна-Усходняй Еўропы .
5. Правядзенне кінапраглядаў, выставаў, фэстаў, акцый, майстар-класаў, тэатральных імпрэзаў і канцэртаў, ды іншых мерапрыемстваў, якія дазволяць раскрыць увесь патэнцыял творчай моладзі.
Такім чынам, кінавечарына-прэзентацыя “Kinaklub.org кажа сваё слова...!” станецца сваеасаблівай заяўкай моладзі, якая жадае навучыцца здымаць сапраўднае беларускае кіно, аб сваім выхадзе на кінематаграфічную прастору Беларусі і аб пачатку сваёй дзейнасці, якая безумоўна, адкрые новыя імёны і таленты.
Аргкамітэт кінавечарыны-прэзентацыі “Kinaklub.org кажа сваё слова...!”:
Кастрамінава Воля (029) 551 333 5
Шэка Дзяніс (029) 277 0790
Рудакоў Станіслаў (029) 669 2086
Інфармацыйныя падтрымка: www.kinaklub.org



надо было мне сюда раньше
надо было мне сюда раньше напісать, а не за час до показа. Какой смысл показывать незавершенные, незрелые работы? Антипрезентация может получиться. Кінаклуб, на мой взгляд, более значим объединительной энергетикой, центростремительностью для молодых душ, вирусоопасностью, пропагандой кино как искусства. Рановато это делать для широкой публики, рановато...
Re: надо было мне сюда раньше
и согласен, и не согласен одновременно.
одной стороны, есть логика в этих словах, с другой - а почему бы и не показать свои работы? есть возможность, есть фильмы, все просто. можно рассматривать показ как констатацию: "тут что-то происходит".