Адказаць на каментар

Re: Аб аўтарскім праве замоўлю слова...

nott's picture

kanapelka напісала каментарый, а я яго выпадкова выдаліў (замест дублікату свайго адказу). мне вельмі сорамна :(
але кэш браўзера - класная рэч :) вось каментарый (чырвоным) і мой адказ:

Што бракуе сучаснаму жыцьцю?

свабоды думкі.

Свабода слова дазваляе абмяркоўваць спрэчку паміж дзвюма магутнымі камерцыйнымі структурамі.
Нічога, што ніхто з удзельнікаў дыскусіі і блізка не стаяў ля гэтай справы, у кампаніях не працаваў, дакументы да суда не рыхтаваў. І адзін, і другі бок з'явіліся ў моц абставінаў, якія паспрыялі іх фактычнаму фармаваньню ў эканамічным жыцьці краінаў.

Дазволіць гуляць сваім меркаваннем пры дапамозе медыйных сродкаў, седзячы дома, што можа быць прасьцей?????

Тым больш, Стас!!!!! Зьвяртаюся да Цябе: калі бярэш чужы артыкул з нэту - абавязкова давай цытату і спасылку). Каб былі бачныя МЕНАВІТА Твае думкі.

+ яшчэ заўвага: з якіх паравінаў Вікіпедзія сталася апошняй інстанцыяй у азначэньні існуючых паняткаў??? Дзе спасылкі на міжнародныя канвенцыі??? :)

І яшчэ : аўтарскае права - неад'емны складнік аховы чалавека (земляніна) на твор. Як права на распараджэнне сваім жыццём.
А каму гэта права аддаваць - справа кожнага. І тое, што некаторыя аддаюць іх буйным кампаніям, не параза, а памкненьне да атрыманьня прыбытку.
Прыбытак ідзе з кожнага выкарыстаньня такога твору.

Таму Pirate Bay выступае ў якасьці суседа, які цішком прабраўся на чужы двор, у хляўку дастае яйкі з- пад кур і перакідвае праз плот жадаючым.

Вось у гэтым падзеле "сваё" - "чужое" і палягае спрэчка - спектакль. Пачакаем на вынікі)

> Тым больш, Стас!!!!! Зьвяртаюся да Цябе: калі бярэш чужы артыкул з
> нэту - абавязкова давай цытату і спасылку). Каб былі бачныя
> МЕНАВІТА Твае думкі.
артыкул цалкам напісаны мной. сваёй мэтай я ставіў паказаць праблему тым, хто нічога не ведаў пра бухту, таму прыдумаў сабе пункт гледжання і напісаў артыкул менавіта з гэтага пункту. маё асабістае меркаванне я коратка апісаў у секцыі "пост скрыптум".

> яшчэ заўвага: з якіх паравінаў Вікіпедзія сталася апошняй
> інстанцыяй у азначэньні існуючых паняткаў??? Дзе спасылкі на
> міжнародныя канвенцыі???
мне падаецца, што вікі - дастаткова якасная крыніца, асабліва калі справа тычыцца агульначалавечыя паняццяў, якія не ўваходзяць у сферы ўплыву дзяржавы ці бізнэсу. таму для думаючага неюрыста тэксту з вікі хопіць, каб заўважыць існаванне праблемы азначэння інтылектуальнай уласнасці.

> І яшчэ : аўтарскае права - неад'емны складнік аховы чалавека
> земляніна) на твор. Як права на распараджэнне сваім жыццём.
> А каму гэта права аддаваць - справа кожнага. І тое, што некаторыя
> аддаюць іх буйным кампаніям, не параза, а памкненьне да
> атрыманьня прыбытку.
> Прыбытак ідзе з кожнага выкарыстаньня такога твору.
тут кавалак адказу згубіўся. сэнс такі: развітая індустрыя - не выйсце, бо яна ніколі не дае развівацца свабодным аналагам.
а пра кожную копію можна адказаць гэтай спасылкай: http://forum.armkb.com/archive/index.php/t-10362.html зразумела, там шмат перагібаў, але пачытаць цікава.

> Таму Pirate Bay выступае ў якасьці суседа, які цішком прабраўся на
> чужы двор, у хляўку дастае яйкі з- пад кур і перакідвае праз плот жадаючым.
вось тое ж самае кажуць і юрысты медыя-магнатаў, а я кажу: "Не!". Бухта хутчэй падобна на адміністрацыю гандлёвага цэнтру Ждановічы.

Адказаць

  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Lines and paragraphs break automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
Калі вы не робат, увядзіце тое, што вы бачыце на малюнке.
Image CAPTCHA
Copy the characters (respecting upper/lower case) from the image.