Беларускі кліп-думкі услых

 

Кліп Восеньскі вальс вылучаецца сваёй тэхнічнасцю. На прафесійным узроўні знаходзіцца карцінка: амаль бездакорная праца аператара, кінематаграфічнае выкарыстанне колеру, дынамічны мантаж.

Відавочная праблема беларускіх кліпаў: непрафесіяналізм. І калі у кліпе Восеньскі вальс выкарыстоўваюцца штампы кінематаграфічныя, то у большай частцы іншых беларускіх кліпаў – тэлевізійныя.

лісце у твар

І у гэтым галоўная адрозненне візуалізацыі песні Vinsent'а: больш дасканалая і распрацаваная мова кіно. У гэтым кліпе прысутнічае і мастацкае выкарыстанне колеру (колер адпавядае драматургічным задумам), і рухі камеры, і мантаж – усё гэта падкрэслівае кульмінацыйныя моманты у песні.

Кліп-гэта сродак прамоўшэна арціста. Ва ўмовах рынку, медыйнай прасторы і канкурэнцыі. У Беларусі ж нічога гэтага няма, медыйная і візуальная прастора Беларусі з'яўляецца другаснай да сусветнай: таму і кліп, і яго функцыя маюць незразумелае, нявызначанае, неадрэфлексаванае і увогуле невядома якое значэнне Тут. Музыканты робяць кліп, бо гэта безумоўна сучасны атрыбут нармальнага музыкі. Гэта просты спосаб сябе рэпрэзентаваць. Як на мой погляд-гэта таксама сродак азначыць нейкі стыль, накірунак, нейкую пэўную фантазію, звязаную з творчасцю артыста.

vinsent

Кліп. З'яўляючыся па форме, візуальным прадуктам, павінен падпарадкоўвацца пэўным правілам такіх прадуктаў(ці не падпарадкоўвацца гэтым правілам-але сам кліп павінен «ведаць» гэтыя правілы). Да гэтых правіл можна аднесці сюжэт, насычанасць відэашэрага, мантаж, які злучае не толькі асобныя кадры-элементы, але і персанажаў, прастору, настрой, фільм і музыку у адзінае цэлае. У гэтых правілах выключаецца выпадковасць колераў, людзей, рэчаў: усё мае своеасаблівы сэнс, пры тым рацыянальны сэнс. У кліпе апавядальны змест песні можна перасякацца са зместам візуальнага выканання кліпу, якое можа падкрэсліваць ці супрацьстаяць песні.

У гэтым, кінематаграфічным плане, кліп Вінцэнта-гэта найперш маленькае кіно, невялікі крок насустрач нечаму больш вялікаму і ужо значнаму для візуальнай прасторы Беларусі: бо гэта разумная рэінкарнацыя у беларускіх умовах танных тэхналогій стварэння прафесійнага прадукту (кінематаграфічная карцінка Восеньскага Вальсу каштавала усяго 200 даляраў).

здымкі

Так, пры гэтым чытаецца малабюджэтнасць: неразнастайнасць часу і прасторы, можа не больш за некалькі гадзін здымачнага працэсу), але разам з тым – гэта тое будучае, на што можна увогуле разлічваць у Беларусі зараз: бо камерцыйнай зацікаўленасці у прамоўшане беларускіх артыстаў на беларускім жа рынку так і не стварылася...

Матэрыялы па тэме:

1. кліп Vinsent'a

http://www.youtube.com/watch?v=CVsEHL8daYA

 

2. падборка беларускамоўных кліпаў 2009 году:

http://www.netradio.by/blog/1043-2009-11-17-12-03-19.html

3. агляд і крытыка ад Тузіна Гітоў:

http://music.fromby.net/article/1952/

 

шэрасць.

nott's picture

шэры кліп у самым шэрым горадзе. цікава, ці можа нарадзіць мінск сваю эстэтыку...
аналіз кліпа, на мой погляд, нядрэнны :)